- Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчы, Беларусь, вёска Белая, дом 6, 225063
- info.npbp.by@gmail.com
АГРАСЯДЗІБА «ВЯСКОВЫ РАЙ»
Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, д.Макавішча, д.19
Сядзіба "Вясковы рай" размясцілася ў самым ціхім і маляўнічым месцы Беларусі - Белавежскай пушчы. Калі Вы жадаеце танна адпачыць, адчуць сябе простым вясковым жыхаром, атрымаць асалоду ад цішыні, спакою і прыгожай прыроды, і пры гэтым не жадаеце раставацца са звыклым камфортам, то гэтае месца Вам спадабаецца.
Тут Вы зможаце ўдосталь пагуляць з хатнімі жывёламі, паўдзельнічаць падчас нарыхтоўкі сена, сабраць ураджай яек, пазнаць, як вырошчваюць трусоў - усё гэта выклікае незвычайную цікавасць і масу эмоцый у любога гарадскога жыхара.
Сумуеце па сельскім жыцці і па дзяцінстве, калі вы часта гасцявалі ў бабулі ў вёсцы? Адпачынак у сядзібе «Вясковы рай» дапаможа Вам успомніць тыя шчаслівыя часы.
Катэдж з рускай печкай:
- 1 пакой-2х спальны ложак і манеж дзіцячы;
- 2 пакой -3 аднаспальныя ложкі+тахта+тв кухня-халадзільнік 2х камерны
- пліта шклокерамічная з духоўкай, свч, чайнік, увесь неабходны посуд;
- санвузел-душавая кабіна+рукамыйніца+туалет+пральная машына+цёплая падлога+ручнікі (2на чалавека)+фен+мыльныя прыналежнасці.
Сямейныя апартаменты:
- 1 пакой -2х спальны ложак +тв+ трэнажор; 2 пакой -1 двух'ярусны ложак+канапа+абедзенны стол;
- міні-кухня - халадзільнік , пліта стеклокерамичная, свч, імбрычак, увесь неабходны посуд+посудамыйная машына;
- санвузел - ванная+рукамыйніца+туалет+цёплая падлога+ручнікі(2на чалавека)+фен+мыльныя прыналежнасці.
На тэрыторыі:
- альтанка 5*9 з зонай барбекю,
- агмень з ражном,
- дзіцячая і спартовая пляцоўкі.
Умовы, створаныя гаспадарамі, садзейнічаюць паўнацэннаму адпачынку ад стрэсаў і руціны. Тыя, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі, могуць скарыстацца магчымасцю і адправіцца на цікавыя экскурсіі з вопытным гідам, які зробіць прагулкі па Белавежскай пушчы, да рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза, па Брэсцкай крэпасці, музеях горада Брэста.
Гаспадары дапамогуць з арганізацыяй паходаў па грыбы і ягады ў лес, смачна накормяць нацыянальнымі стравамі беларускай, рускай і ўкраінскай кухняў. Усе пачастункі рыхтуюцца выключна са свежых і карысных прадуктаў, вырашчаных на ўласным падворку.
І гэта яшчэ не ўсё!
Вас чакаюць велапрагулкі па лясных сцежках, рыбалка на возеры, пікнікі з шашлыкамі ў альтанцы, лазня з гарачай парай, рамантычныя вячэры, пад зорным небам у асяроддзі прыгожых пейзажаў.