• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com

АГРАСЯДЗІБА «ПОЛЬСКІ МАЁНТАК»

Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, в. Белая, д.13
Мы знаходзімся ў маляўнічым месцы Белавежскай пушчы. Сядзіба ўяўляе сабой драўляную жылую хату з мансардным паверхам, тры жылыя пакоі, кухня, веранда. У нас ёсць два пакоі на 3 асобы кожны. Ёсць яшчэ адзін пакой для трох чалавек на мансардзе, але жыць там можна толькі летам. Душа няма, затое ёсць прыбіральня прама ў хаце. Ацяпленне пячное.
Добраўпарадкаваная тэрыторыя з маладым садам, кветнікамі, вінаградам. Недалёка ёсць лес, там нельга заблудзіцца, але затое там можна сабраць найсмачныя ягады і грыбы, а таксама назапасіцца лекавымі раслінамі.
Дваровыя пабудовы: склеп, гараж, вышкі, калодзеж "Журавель". Ёсць месца для пікніка ля вогнішча і невялікі музей, дзе мы выставілі прадметы старажытнага побыту (прасы, калаўроты і іншае).

Мы будзем гатаваць Вам тыя стравы, якія захочаце.

Па Вашым жаданні мы можам арганізаваць экскурсію па Белавежскай пушчы.
+375 (29) 829-20-13
+375 (44) 450-73-83