Пальчатакарэннік травеньскі занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і адносіцца да трэцяй катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння. На міжнародным узроўні гэтая архідэя ахоўваецца таксама Канвенцыяй СІТЭС.
У Белавежскай пушчы гэты від сустракаецца нячаста, расце, як правіла, невялікімі групамі або адзінкавымі асобінамі.Папуляцыі ахоўнага віду зусім невялікія і налічваюць усяго каля 25-30 квітнеючых раслін, якія растуць на поймавых лугах ля вёсак Белая и Чарнакі.