• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

На ўскраіне Белавежскай пушчы знайшлі мёртвых ваўкоў з агнястрэльнымі раненнямі

Чалавечых паселішчаў воўк звычайна пазбягае, але нельга быць упэўненым, што ён не сутыкнецца з намі твар у твар. 


У такой сітуацыі варта захоўваць спакой і разважлівасць. Трэба ведаць, што гэтыя жывёлы, як і нашы хатнія жывёлы — сабакі, маюць здольнасць бачыць у манахромным рэжыме (не так шмат колераў), таму ім патрэбны больш працяглы момант, каб вызначыць, што рэгіструе іх зрок. Іх нюх нашмат лепш і хутчэй рэагуе на знешнія раздражняльнікі, таму можна меркаваць, што пасля кароткага абмену ўзаемнымі позіркамі жывёла хутка сыдзе ў лес. 

Па словах праф. Рафала Кавальчыка, дырэктара Інстытута даследавання млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы, выхадам з сітуацыі, калі ваўкі падыходзяць пад сялібы, было б, калі б Белавежская гмінная ўправа атрымала дазвол Краёвай дырэкцыі аховы асяроддзя на адпуджванне ваўкоў мясцовымі паляўнічымі. 

Паляўнічыя маглі б быць экіпіраваны гумавымі кулямі і стрэламі, яны маглі б эфектыўна перашкаджаць гэтым жывёлам быць занадта смелымі ў адносінах да людзей — дзеля іх бяспекі і дабра гэтых жывёл.У сувязі са шматлікімі сігналамі жыхароў Белавежскай гміны, звязанымі са з’яўленнем у гміне ваўкоў, войт Белавежскай гміны падаў жыхарам інфармацыю аб правілах паводзін у выпадку сустрэчы з ваўкамі і дзеяннях, якія неабходна выконваць, каб паменшыць пагрозу.