• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У пітомніку Нацыянальнага парку ўпершыню высадзяць рэліктавы від

Для закладкі плантацыі будзе выкарыстана насенне шышак, сабраных мінулай восенню з піхты белай, якая расце пасярод балотнага масіву Дзікі Нікар.


З сабранага з дазволу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўраджаю шышак (каля 150 кілаграмаў) вынялі 17 кілаграмаў насення.

У Нацыянальным парку плануецца правесці яшчэ і прышчэпачныя работы, заклаўшы архіў клонаў. У гэтым выпадку нават пры гібелі староўзроставых дрэў застануцца іх копіі. 

Сёння ў Белавежскай пушчы налічваецца 24 дарослых дрэваў рэліктавага віду.

Лімітуючым фактарам для пашырэння натуральнай папуляцыі піхты белай з'яўляецца паяданне падросту дзікімі жывёламі. 

Дадзеная папуляцыя абарыгенная, гэта значыць піхта белая заўсёды расла пасярод балотнага масіву Дзікі Нікар. Сёння гэта адзінае натуральнае месца расце дадзены чырванакніжны від ў Беларусі. Старэйшаму дрэву каля 190 гадоў. Дыяметр найбольш буйнога дрэва - каля 107 сантыметраў, а вышыня - да 45 метраў.

Цяпер асноўным арэалам піхты белай з'яўляюцца горы Еўропы. А раней гэты від рос на значна большай тэрыторыі, у тым ліку і ў Беларусі. Але змены клімату зрушылі арэал, і натуральным месцам распаўсюджання піхты белай у нашай краіне засталося толькі ва ўрочышчы Цісавік ў балотным масіве Дзікі Нікар на ўскрайку Белавежскай пушчы.

Першая згадка пра гэтае насаджэнне ў навуковай літаратуры датуецца 1829 годам. У сваіх публікацыях прафесар Імператарскай Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі Станіслаў Горскі параўноўваў піхту белую з цісам з-за мяккіх прадаўгаватых іголак. Цалкам магчыма, што сярод тых дрэў, якія яму давялося тады назіраць, былі і маладыя дрэўцы, з якіх у Белавежскай пушчы навукоўцы сабралі насенне.