Па словах галоўнага зубразнаўца Нацыянальнага парка, Аляксея БУНЕВІЧА, гэта адзін з выхадаў перанасялення, якое адбываецца у Белавежскай пушчы ўжо некалькі гадоў.
Зуброў становіцца ўсё больш, а тэрыторыя Белавежскай пушчы можа пракарміць толькі 350 асобін.Летась у Нацыянальным парку налічылі 730 волатаў.
Сёлета таксама праводзіцца традыцыйны ўлік, аднак з-за лютаўскага бясснежжа завершыцца ён толькі ў канцы сакавіка.
У 2023 годзе 18 зуброў былі адпраўленыя ў Башкартастан, 2 - у Пекін. Хутка 9 волатаў з'едуць у Кастраму. Кошт аднаго зубра вар'іруецца ад 8000 да 9000 даляраў.