Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар прадпрыемства "Дзяржаўныя лясы" Анджэй Канечны (Andrzej Konieczny).
Анджэй Канечны накіраваў адпаведныя даручэньні ў рэгіянальныя дырэкцыі "Дзяржаўных лясоў".Цяпер у сытуацыі, калі экспэрты вырашаць аб неабходнасьці адстрэлу зубра, напрыклад, па стане здароўя, то згоду на гэта павінны даць службы аховы навакольнага асяродзьдзя. Застрэліць жа жывёлу змогуць выключна ўпаўнаважаныя й падрыхтаваныя да гэтага супраціўнікі прадпрыемства "Дзяржаўныя лясы". Працэс будзе адбывацца над наглядам вэтэрынараў.