• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

У Белавежскай пушчы ўведзена забарона палявання на ваўка

Забарона дзейнічае з 9 снежня 2024 года да 1 студзеня 2027 года і распаўсюджваецца на тэрыторыю пушчы, якая адносіцца да Аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (больш за 82 тысячы гектараў). 


Рашэнне аб забароне палявання на ваўка прынята ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Камітэта міністраў Савета Еўропы і Камітэта Бернскай канвенцыі, абапіраючыся, у тым ліку, на вопыт ДПУ НП "Белавежская пушча" па ўвядзенню мараторыя палявання на ваўка ў 2015-2015 гг.

Прыняцце забароны палявання на ваўка з'яўляецца важным крокам у справе захавання прыроднай спадчыны, падтрымання здароўя і балансу натуральных экасістэм і яшчэ раз даказвае прыхільнасць дырэкцыі Белавежскай пушчы ідэям запаведнасці ў Нацыянальным парку.