Гэта чырвонакніжная расліна.
Знаходка была зроблена падчас экспедыцыі супрацоўнікаў Нацыянальнага парка і вучоных з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Расліна была знойдзена ў цяжкадаступным раёне Белавежкай пушчы, на схіле даліны ракі Правая Лясная. Ячменевалоснец еўрапейскі адносіцца да віду першай катэгорыі нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці.
"Гэта рэліктавы, па паходжанні прэбарэальны сярэднееўрапейскі горны від, які ў нашай рэспубліцы ў натуральных умовах расце толькі ў Белавежскай пушчы. Яго ізаляванае месцазнаходжанне знаходзіцца за ўсходняй мяжой арэала і значна аддалена ад асноўнай вобласці распаўсюджвання ячменевалосца", - растлумачылі ў навуковым аддзеле.
Папуляцыя невялікая - крыху больш за дзесятак дзярновін і адзіночных каласкоў на плошчы ўсяго каля 12 квадратных метраў.