• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Штучныя гняздоўі адыгрываюць важную ролю ў захаванні і павелічэнні папуляцыі птушак у Нацыянальным парку

Яны забяспечваюць камфортныя ўмовы для гнездавання і размнажэння птушак у Белавежскай пушчы, асабліва ў перыяды неспрыяльных умоў надвор'я або недахопу натуральных месцаў для гнездавання. 


Белавежская пушча з'яўляецца домам для больш чым 250 відаў птушак, і многія з іх маюць патрэбу ў штучных гняздоўях для паспяховага гнездавання і вырошчвання птушанят. Да такіх відаў адносяцца сініцы, шпакі, буслы, совы, дзятлы і іншыя. 

У апошнія гады ў Белавежскай пушчы актыўна ўстанаўліваюцца і абслугоўваюцца штучныя гняздоўі. Гэта дазваляе павялічыць колькасць птушак, а таксама павысіць прывабнасць Нацыянальнага парка для турыстаў, якія могуць назіраць за птушкамі ў іх натуральным асяроддзі пасялення. 

Устаноўка штучных гнездзішчаў для птушак яшчэ з'яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў па прафілактыцы і абароне лясоў ад насякомых-шкоднікаў біялагічным метадам.Такая мера біялагічнай барацьбы накіравана на прыцягненне птушак, якія ў далейшым знішчаюць шкоднікаў. Менавіта таму гняздоўі ў першую чаргу развешваюць у дзеючых агменях усіх відаў насякомых-шкоднікаў лясоў, а таксама ў загаслых і былых агменях. 

Таму мы заклікаем усіх неабыякавых да прыроды людзей далучыцца да ініцыятывы па ўстаноўцы і абслугоўванні штучных гнездзішчаў. Гэта можа быць зроблена шляхам набыцця гатовых канструкцый ці вырабы ўласных гнездзішчаў з па-экалагічнаму чыстых матэрыялаў. 

Калі Вы пабудуеце і ўсталюеце шпакоўню або сінічнік па ўсіх правілах, вялікая верагоднасць, што яго заселяць ужо ў бліжэйшую вясну. І тады Вы зможаце назіраць, як спачатку птушкі абжываюць новую хатку - прыносяць туды пух, галінкі і травінкі, затым наседжваюць яйкі, а праз некаторы час практычна бесперапынна цягаюць корм падрастаючаму пакаленню. Гэта дзіўнае відовішча, асабліва калі ведаеце, што гэты дом падарылі птушкам менавіта Вы.