Працяглыя дажджы крыху палепшылі сітуацыю з грыбамі ў Белавежскай пушчы. Мясцовыя жыхары накіраваліся ў лес і щжо вяртаюцца з вялікім уловам.
Не рэдка грыбнікам трапляецца вялізны грыб, які нагадвае карал.
— Гэта клавікарона крыначкападобная. Умоўна-ядомы грыб нізкай якасці. Выкарыстоўваецца пасля атварвання. Арыгінальная кансістэнцыя людзям падабаецца, нягледзячы на амаль поўную адсутнасць густу, — патлумачыў Алесь АНІШЧУК, біёлаг, спецыяліст па грыбах.
Грыб можна сустрэць з чэрвеня па верасень. Лепш збіраць яго маладым.Знайсці гэты грыб можна на ствалах дрэў, на старым ламаччы, пнях і нават на буйных галінках, якія валяюцца на зямлі. Уся гэтая трухлявая мёртвая драўніна з'яўляецца тым субстратам, на якім нараджаюцца і растуць гэтыя дзіўныя па форме грыбы.