• Інфармацыйна-турыстычны партал Белавежскай пушчыБеларусьвёска Белая, дом 6225063
  • info.npbp.by@gmail.com
Назад к списку

Абрады веснавога ўшанавання памерлых у ваколіцах Белавежскай пушчы

Мэта дадзенай публікацыі – увесці ў навуковы ўжытак звесткі пра абрадыпадчас велікоднага цыкла наведання могілак у дзвюх вёсках у ваколіцах Белавежскай пушчы. Для даследавання выбіраліся вёскі, дзе ад могілак адноснанедалёка размешчаны раннесярэднявечныя курганныя некропалі (на якіх праводзіліся археалагічныя раскопкі), і таму мелася магчымасць вызначыць агульныя рысы ў пахавальнай і памінальнай абраднасці розных эпох.


Вёска Зарачаны (да 1964 г. называлася Царкоўнікі) адносіцца да праваслаўнага прыхода Баршчэва (за 7–8 км), калісьці належала да прыхода Шастакова,але там за савецкім часам царкву разабралі. Зарачаны знаходзяцца на адлегласці каля 15 кіламетраў ад паўднёвай мяжы Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Найбліжэйшы да Зарачанаў даследаваны курганны могільнік –прыблізна за 2,5 км адтуль, каля в. Свішчова. Навакольныя курганныя могільнікі характарызуюцца такімі агульнымі рысамі, як традыцыя наяўнасцікаменнай абкладкі вакол падножжа курганоў, у частцы якіх маецца і каменная выбрукоўка.

Самая старая ў вёсцы 78-гадовая баба Надзя расказала, што ў яе дзяцінствена Праводную нядзелю на магілы клалі яйкі, вешалі вяночкі з дзеразы (Lyco-podium). На могілках раней не было прынята выпіваць, а выпівалі толькі падвечар, як вернуцца дахаты. Ніякіх песень на могілках не спявалі, толькі бацюшка (г. зн. святар) спяваў. Чыталі малітвы за памерлых. На пытанне, ці будзеяна асабіста класці сёння на магілу фарбаваныя яйкі, баба Надзя адказала:«Не. Навошта, каб іх сабакі раскідалі». У гэты дзень людзі, якія сабраліся на могілках, вітаюцца паміж сабой: «Хрыстос уваскрос». У час распытвання старыхкабет пра ранейшыя памінальныя звычаі яны прыгадалі, што раней на магілахставілі не каменныя помнікі, а высокія дубовыя крыжы.

Досыць падрабязна ўдалося распытаць Ніну Сцяпанаўну Пашчук, 1936 г. н.,якая нарадзілася ў в. Кашчэннікі (прыблізна за 6 км на паўночны захад). Янарасказала, што раней на могілках не было прынята ў памінальны дзень ужываць алкаголь. На магілах не абедалі, а толькі клалі фарбаваныя яйкі і цукеркі.Самагубцаў жа на могілках не хавалі, «бо нячыста сіла яго падкасіла», алеіхнія магілы даглядалі. Нячыстую сілу адганялі малітвамі. На пытанне,ці павязвалі што на магілах, Н. С. Пашчук адказала, што павязвалі ручнікіі фартушкі (на тых фартушках вышывалі крыжык). Няхрышчаных дзяцей (зусіммалых, якіх не паспелі пахрысціць) хавалі разам з усімі, а потым бацюшка вы-свячваў магілку. На іхнія магілы пасля, як і ўсім, клалі яйкі і цукеркі, павязваліручнікі і фартушкі.

Больш блізкая да этнаграфічных традыцый інфармацыя, атрыманая пры распытванні бабы Олі, 1936 г. н. Яна адзначыла, што раней на магілах ставілі пераважна дубовыя крыжы, «бо дубовы памятнік самы справядлівы» («справядлівы»яна разумее як самы харошы). У яе роднай вёсцы Шастакова было прынята яшчэсвяткаваць Наўскі Вялікдзень (праз паўтара тыдня пасля праваслаўнай Тройцы,у чацвер). Яна прыгадала легенду пра тое, як «рыбакі былі на реке Неве, яны пры-ехалі на бераг, і ім сказалі, што была Пасха. Якраз быў чацвер. І яны сталі празднаваць у чацвер. І такі быў абычай – аблівацца вадою, хлопцы на дзяўчат, а дзяўчаты на хлопцаў. Было цёпла, абальюцца – і праз паўгадзіны ўжо высахнуць».

Вёска Войская Камянецкага раёна вядомая з канца XVI ст., тады гэта быўдвор у Берасцейскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Прыблізна за 1,8 кмна паўночны ўсход і 0,4 км на поўдзень ад в. Праходы (па правы бок дарогі, якаявядзе ў в. Праходы), у невялікім бярозава-асінавым гаі размешчаны 13 курганоў,на якіх стаіць ахоўны знак. Пры пахаваных знойдзены ганчарныя гаршкі роз-ных памераў з невысокімі, злёгку адагнутымі ў вонкавы бок венчыкамі, з хвалістым арнаментам на паверхні і рыфленнем па ўсім тулаве гаршка. Могілків. Войскай знаходзяцца прыблізна за 0,5–0,7 км на поўдзень ад Святатроіцкайцарквы. Там ёсць пахаванні канца ХІХ ст. і каля некаторых магілаў стаяцьвысокія дубовыя крыжы. Гэта не ўласна надмагільныя, але паводле тлумачэн-ня мясцовых жыхароў, такія крыжы ставілі, калі ў сям’і часта паміралі дзеціі крыжы павінны былі спрыяць здароўю наступнага нованароджанага дзіцяці. 

Традыцыйна ў Войскай днём вясновага ўшанавання памерлых з’яўляеццаПравадная нядзеля (наступная нядзеля пасля праваслаўнага Вялікадня). У гэтыдзень з раніцы адбываецца набажэнства ў царкве, а потым пасля 12.00 святарслужыць набажэнства на могілках і асвячае магілы. Андрасюк Лідзія Дзмітрыеўна,1935 г. н., расказала, што раней у Правадную нядзелю абедалі на могілках і выпівалі.Даходзіла да таго, што і добра напіваліся.Нябожчыку таксама налівалі чарку. А цяпервыпіваць на могілках забараняе святар.А яшчэ памерлых ушаноўваюць на Зелянец (праз паўтара тыдня пасля Тройцы,у чацвер). Зелянцом, на думку апытаных,называюць таму, што ў той дзень асвячаюцьлекавыя травы, якімі ўпрыгожвалі домна Тройцу. Радаўніцу ў Войскай ніколіне адзначалі, яе святкуюць толькі ў Камянцы. Перад Зелянцом таксама прынята прыбіраць могілкі.

Валько Ніна Іванаўна, 78 гадоў, расказала:«Ну, пякуць артус, пасху такую высокую.Ну, яны ляжаць па сённяшні дзень, і сягоннябацюшка высвячвае, і даюць людзям крэстацалаваць, і кожнаму па кусочку артуса. І ўжэтой артус сахраняюць аж да другога Вялікадня, хоць па кусочку артуса. І ўжо во перадПраводнаю нядзеляю стараюцца прашлагодні артус скушаць і святою вадою запіваюць. А сахраняць зноў кладуць.Раней так не было, як цяпер, што цветы нясуць. Толькі завязывалі на крэструшнічка, лентачку, крэсты былі дзеравянныя.

Раней Пасху святкавалі тры дні. Цэлы тыдзень нельга было працаваць, ча-паць зямлю. А на Праводную нядзелю ідзём у царкву, бацюшка служыць за ўпакой, а потым ідзём на кладбішча. 

<А ці насілі што на кладбішча?>

Ну, насілі некаторыя – яйкі ці пасху, ну зачэм эта насіць. Мая мама не насі-ла. Рушнікі павязывалі на крэсты. Крэсты былі ўсе деравянныя. Ну прыдзём,магілы паўбіраем. Бацюшка прыдзёт. 

<А ці абедалі на магіле?> 

Ні. А дальнія дзярэўні прыходзілі, рассцілалі скацерць, бралі памінальнік,выпівалі.

<А нябожчыку таксама чарку налівалі?> 

Налівалі. 

Быў апытаны таксама прыходскі святар Іаан Агіевіч. 

<Ці абедалі на кладбішчы?> 

Давно уже. Уже лет 15 назад собирались там и кушали. Я сказал им: «Выу меня будете кушать только дома, а не на кладбище. И за забор я их всех отправил. В общем, усопшему нужна молитва, но не водка. Разве только если батюшка уедет, то они там втихаря. Ну и правильно, приедут домой, и если хотят,пусть поминают дома».

Этнографы і фалькларысты, якія даследавалі народныя традыцыі Брэсцкай вобласці, адзначаюць, што ўсё Заходняе Палессе мае такія асноўныя дні вясновага ўшанавання памерлых, як першы дзень Вялікадня або чацвер на Велікод-ным тыдні, і Провады (Праводная Нядзеля). Святкаванне Радаўніцы для гэтагарэгіёна ў цэлым не характэрнае, хоць дзе-нідзе спарадычна і сустракаецца.